Зьміцер Бартнянскі
Зьміцер Бартнянскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Партрэт Бартнянскага
Зьміцер Сьцяпанавіч Бартнянскі (па-ўкраінску: Дмитро Степанович Бортнянський; 1751, Глухаў — 10 кастрычніка [ст. ст. 28 верасьня] 1825, Санкт-Пецярбург) — кампазытар Украіны і Расеі, заснавальнік расейскай кампазытарскай школы, адзін зь першых заснавальнікаў клясычнай расейскай музычнай традыцыі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 годзе быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 годзе адпраўлены ў Італію для навучаньня музыцы. У 1779 годзе Бартнянскі вярнуўся ў Расею. У 1780—1784 гадах — капэльмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.
У 1758 годзе Бартнянскі атрымаў прызначэньне капэльмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 году Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расейскай дзяржавы, з 1801 году — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. Зь дзейнасьцю Бартнянскага зьвязаны яе росквіт. У 1804 годзе абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбурзе. У 1791—1814 напісаў шэраг кантат і араторыяў на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 годзе Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расеі.
Аўтар опэр «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камэрных ансаблей.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рыцарева М. Композитор Бортнянский. Жизнь и творчество. — Лен.,1979
Іванов В.(uk) Дмитро Бортнянський. — К., 1980- Ковалёв К. Бортнянский (Серия ЖЗЛ). — М.: Молодая гвардия, 1989. - 304 с., илл. (2-е изд., дополненное - М.: 1998).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьміцер Бартнянскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1751 годзе
- Нарадзіліся ў Глухаве
- Расейскія кампазытары
- Украінскія кампазытары
- Духоўныя кампазытары
- Опэрныя кампазытары
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
(window.RLQ=window.RLQ||).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.036","walltime":"0.056","ppvisitednodes":"value":157,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":3133,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":886,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 35.074 1 -total"," 64.89% 22.758 1 Шаблён:Commons"," 58.91% 20.662 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 50.37% 17.666 1 Шаблён:Commons/Міні"," 21.45% 7.522 1 Шаблён:Мова-uk"," 11.62% 4.077 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 7.69% 2.697 1 Шаблён:Артыкул_у_іншым_разьдзеле"," 5.28% 1.852 1 Шаблён:Тэкст_моўнай_спасылкі"," 5.16% 1.811 1 Шаблён:Дата_ў_старым_стылі"," 4.45% 1.561 1 Шаблён:Мова"],"cachereport":"origin":"mw1269","timestamp":"20180829105451","ttl":1900800,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":91,"wgHostname":"mw1248"););

Clash Royale CLAN TAG